Белорусский портал в Казахстане

Пералік стратэгічных тавараў зацверджаны ў Беларусі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пералік стратэгічных тавараў зацверджаны ў Беларусі, адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 470 ад 16 чэрвеня.

Згодна з дакументам у гэты пералік уваходзяць нафта і нафтапрадукты, нафтавыя газы, газападобныя вуглевадароды, хларыд калію, лесаматэрыялы і пруткі з жалеза або нелегіраванай сталі.

У Беларусі кантроль прымянення трансфертнага цэнаўтварэння ажыццяўляецца па некаторых відах здзелак, сярод якіх рэалізацыя і (або) набыццё стратэгічных тавараў.

Такая мера замацавана ў адпаведнасці з дзеючай з 1 студзеня 2016 года рэдакцыяй артыкула 301 Падатковага кодэкса Беларусі.

17 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/210/35977
Текущая дата: 30.11.2024