Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе.
"Самая сучасная вытворчасць дасць жаданую аддачу толькі пры эфектыўным кіраванні. Таму ў бягучай пяцігодцы разам з далейшай комплекснай мадэрнізацыяй базавых галін і паскораным фарміраваннем новых высокатэхналагічных сектараў прадугледжваецца абнаўленне сістэмы кіравання эканомікай", - гаворыцца ў праекце праграмы.
У гэтых мэтах прадугледжваецца размежаванне функцый дзяржавы як рэгулятара і ўласніка;
скарачэнне залішніх і дубліруючых функцый органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых (наглядных) і праваахоўных органаў;
пашырэнне паўнамоцтваў і сфер адказнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання;
умацаванне пазіцый Нацыянальнага сходу на міжнароднай арэне; фарміраванне кампактнага ўрада.
Запланаваны перавод да 2020 года ўсіх адміністрацыйных працэдур у электронны фармат;
павышэнне прэстыжу дзяржаўнай службы; арганізацыя сістэмы стажыровак дзяржаўных служачых у вядучых сусветных адукацыйных цэнтрах.
У выніку паслядоўнай рэалізацыі намечаных мер будзе створаны эфектыўны кампактны дзяржаўны апарат. "Галоўная мэта - павысіць эфектыўнасць кіравання: даць кіраўнікам усіх узроўняў свабоду дзеянняў, пакінуўшы неабходныя паўнамоцтвы для прыняцця рашэнняў, права на рызыку, ініцыятыву, пры ўзмацненні персанальнай адказнасці за стан спраў на даручаным участку работы, укараненні дзейсных матывацыйных механізмаў", - напісана ў дакуменце .
Ацэнка эфектыўнасці работы кадраў па выкананні праграмы будзе ажыццяўляцца зыходзячы з найважнейшых крытэрыяў, прадугледжаных ва ўказе нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".
17 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/210/35999
Текущая дата: 30.11.2024