Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у I квартале павялічыла імпарт нафты на 2,4 працэнта да 5,8 млн т



Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Беларусь у першым квартале 2016 года павялічыла імпарт сырой нафты з Расіі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,4 працэнта да 5,8 млн т.

У першым квартале закуплена нафты на $993,3 млн. Гэта адпавядае 71,6 працэнта кошту, выплачанага Беларуссю за імпартаваную нафту ў студзені-сакавіку 2015 года.

Сярэдняя цана за адну тону нафты склала $172, у студзені-сакавіку 2015-га - $246,2. Нафтапрадуктаў імпартавана 331 тыс. т (амаль у 2,4 раза больш) на агульнню суму $92,2 млн.

Сярэдняя цана склала $278,3 за тону супраць $389,3 у першым квартале мінулага года. На экспарт у студзені-сакавіку 2016-га Беларусь паставіла 403 тыс. т нафты, што на 0,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Кошт экспартаванай нафты - амаль $88,3 млн (зніжэнне на 40,5 працэнта). Акрамя таго, Беларусь паставіла на знешнія рынкі 4 728 тыс. т нафтапрадуктаў (на 0,3 працэнта больш) на $1,2 млрд (у студзені-сакавіку 2015 года - амаль $1,9 млрд).

20 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/213/35592
Текущая дата: 30.11.2024