Белорусский портал в Казахстане

Урад і Нацбанк распрацуюць план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі



Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.

"Найважнейшай задачай цяпер з`яўляецца актывізацыя работы па дэдаларызацыі беларускай эканомікі. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк выступіў з ініцыятывай распрацаваць сумесны план мерапрыемстваў урада і Нацыянальнага банка, які прадугледжвае ўсебаковыя меры па дэдаларызацыі эканомікі і дакладны графік іх рэалізацыі", - паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Як было адзначана ў ходзе пасяджэння, на фоне неспрыяльнай знешнеэканамічнай сітуацыі ў I квартале Нацыянальным банкам і банкамі ў цэлым дасягнуты пастаўленыя на гэты перыяд задачы.

"Запаволенне тэмпаў росту грашовай масы, фарміраванне чыстага прапанавання замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, нармалізацыя сітуацыі на дэпазітным рынку абумоўліваюць змяншэнне інфляцыйнага націску ў Рэспубліцы Беларусі. Гэта стварае магчымасці для паступальнага зніжэння рэальных працэнтных ставак у эканоміцы, улічваючы іх даволі высокі цяперашні ўзровень", - праінфармавалі ў Нацбанку.

Адпаведна адной з задач для банкаўскай сістэмы ў бліжэйшы час застанецца "нармалізацыя" рызыка-прэміі, якая закладзена ў працэнтных стаўках як па дэпазітах, так і па крэдытах. Яе вырашэнне будзе ажыццяўляцца паступальна, з улікам комплекснага аналізу існуючых макраэканамічных рызык і прагнозу развіцця эканомікі краіны. Адначасова будзе прадоўжана рэгуляванне грашовага прапанавання.

"Цяпер гэта аб`ектыўна неабходна для захавання макраэканамічнай збалансаванасці і забеспячэння фінансавай стабільнасці", - адзначылі ў Нацбанку.

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/214/35418
Текущая дата: 30.11.2024