Пра гэта распавёў Сяргей Няўгень, сузаснавальнік кампаніі, падчас канферэнцыі Venture Day Minsk 21 красавіка.
Беларусы, чыі мабільнае дастасаваньне Masquerade набыў у сакавіку Facebook, заплацяць падаткі ад продажу кампаніі ў Беларусі.
Дакладнай сумы падкаткаў, як і кошту, які заплаціў Facebook беларусам, невядома, перадае партал dev.by.
Па ацэнцы беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў, кошт MSQRD можа складаць ад 10 да 20 мільёнаў даляраў.
Яўген Няўгень і Сяргей Ганчар, сузаснавальнікі Masquerade, які дазваляе накладваць разнастайныя эфэкты на відэа- і фотавыявы асоб карыстальнікаў, яшчэ ў пачатку года зарэгістравалі ў ЗША кампанію Masquerade Technologies, Inc.
Навіна аб тым, што Facebook паглынае беларускі стартапа, зьявілася ў пачатку сакавіка, але кошт трымаецца ў сакрэце. Па словах CEO Masquerade Яўгена Няўгеня, ён і Сяргей Ганчар — рэзыдэнты Беларусі, а таму падаткі ад продажу сваёй амэрыканскай кампаніі яны заплацяць у Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/215/35294
Текущая дата: 30.11.2024