Белорусский портал в Казахстане

Беларусь бачыць вялікія перспектывы для паставак у Афганістан тэхнікі і прадуктаў харчавання



Аб гэтым паведаміў 15 красавіка намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

Уладзімір Улаховіч адзначыў, што цяпер адкрываюцца вялікія магчымасці па пастаўках у Афганістан беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, будаўнічай, камунальнай і іншай тэхнікі.

Традыцыйна Беларусь пастаўляе ў гэту краіну прадукцыю нафтахімічнай галіны і трактары. Іх экспарт таксама будзе нарошчвацца. "Беларусь гатова прадаставіць афганскім партнёрам шырокую лінейку сваёй прадукцыі - пачынаючы ад прадуктаў харчавання да тэхнікі, неабходнай для будаўніцтва дарог, аднаўлення іншай інфраструктуры і прамысловасці", - падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

Намеснік старшыні БелГПП нагадаў, што напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Стамбуле на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Афганістана Абдулой Абдулой заявіў, што Беларусь гатова прыняць самы актыўны ўдзел у аднаўленні эканомікі Афганістана.

На ёй акцэнтаваў увагу ў гутарцы з журналістамі і дырэктар дэпартамента міжнародных адносін Гандлёва-прамысловай палаты Афганістана Хашэм Расоўлі. На яго думку, гэта сустрэча павінна стаць добрым імпульсам для развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

Першым практычным крокам на гэтым шляху павінен стаць візіт у Беларусь дэлегацыі Гандлёва-прамысловай палаты Афганістана і шэрага вялікіх афганскіх прадпрыемстваў.

15 красавіка ў БелГПП прайшла бізнес-сустрэча беларуска-афганскіх дзелавых колаў. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі кампаній Афганістана, якія выказалі зацікаўленасць у наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з беларускім бізнесам у сферах нафтагазавай прамысловасці, будаўніцтва і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, энергетыкі, куплі дарожна-будаўнічай тэхнікі, персанальных камп`ютараў і камплектуючых да іх, бытавой тэхнікі і аргтэхнікі, лякарстваў, медыцынскага абсталявання, вытворчасці пластыкавай упакоўкі, правядзення экспертызы тавараў, распрацоўкі ІТ-тэхналогій.

15 красавіка 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/216/35216
Текущая дата: 30.11.2024