Белорусский портал в Казахстане

Пасля пераліку Камітэтам дзяржкантролю кошту жыллёва-камунальных паслуг высветлілася, што насельніцтва кампенсуе расходы не на 30%, а на 40,2%



Пра паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў ААТ "Камунарка" 18 сакавіка.

"За кошт зніжэння сабекошту паслуг ЖКГ мы да канца года будзем кампенсаваць 50% кошту паслуг... Пакуль на гэтым спыніліся. У найбліжэйшы час я падпішу ўказ, хоць вусна я ўжо аддаў распараджэнне", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

"Мы зробім так, як будзе лепш для людзей. Гэта я вам цвёрда абяцаю! Калі будзе немагчыма, я вам скажу пра гэта і раскладу ўсе гэтыя лічбы, паказчыкі. Усё роўна я буду на вашым баку", — запэўніў афіцыйны лідар.

У той жа час, паводле яго слоў, "формула простая: за ўсё трэба плаціць". "Калі вы не плаціце поўную суму, значыць, за гэты кавалак нехта за вас павінен заплаціць. А другую палову дзе возьмем? Другую палову пакуль мы будзем датаваць з бюджэту тым, хто вам будзе аказваць паслугі: энергетыкам — за электраэнергію, водаканалу — за падачу вады, за газ, вываз смецця і гэтак далей. У нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, такі мы курс узялі 20 гадоў таму", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Мы б хацелі, каб да канца года было 50%, у наступным годзе — 75%, яшчэ праз два гады — 100%, — адзначыў ён. — Давайце пакуль 2018 год пакінем, дажывем да яго, а там паглядзім, колькі вы будзеце плаціць. Пакуль будзе той узровень тарыфаў, які вы цяпер маеце. Мы крыху падчысцілі, што вам залішне напісалі ў жыроўках".

Лукашэнка адзначыў, што рашэнне па тарыфах на наступны год будзе прымацца зыходзячы з працы эканомікі. "Можа, мы не на 25% зможам павысіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, а толькі на 2%, а можа, наогул нічога", — сказаў ён.

БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/220/34816
Текущая дата: 30.11.2024