Новы рэкорд сутачнай праходкі паставілі 12 ліпеня ва ўпраўленні па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін кампаніі «Беларуснафта», паведамілі на прадпрыемстве.
Шостая брыгада цэха капітальнага рамонту свідравін № 2 устанавіла максімальную на сёння планку праходкі — 370 м. Новая глыбіня ўзятая сёння на свідравіне № 19 Рэчыцкая. Папярэдні максімальны паказчык перавышаны на 16 м. Раней рэкорднымі былі 354 м сутачнай праходкі.
Як удакладнілі на прадпрыемстве, дасягнуць такога паказчыка ўдалося дзякуючы суладнай працы некалькіх калектываў пад непасрэдным кіраваннем спецыялістаў цэнтра геолага-тэхналагічнага суправаджэння бурэння свідравін НГДУ «Рэчыцанафта».
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.
Звязда, 12 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/24/70075
Текущая дата: 24.11.2024