Белорусский портал в Казахстане

Патэнцыял развіцця ўзаемнага тавараабароту Беларусі і В`етнама далёка не вычарпаны



Такое меркаванне выказаў 26 чэрвеня прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі В`етнама генералам арміі Чан Дай Куангам.

"Супрацоўніцтва Беларусі і В`етнама ў эканамічнай сферы развіваецца паступальна, з`яўляючыся адным з прыярытэтных напрамкаў двухбаковых адносін. Традыцыйна складваецца пазітыўная дынаміка нашага ўзаемнага тавараабароту, паказчыкі дасягнулі $200 млн, але мы лічым, што патэнцыял далёка не вычарпаны", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.

У В`етнаме ўжо функцыянуе шэраг сумесных прамысловых прадпрыемстваў, створаных з прыцягненнем беларускага вопыту і тэхналогій. Акрамя таго, у прапрацоўцы знаходзяцца праекты па стварэнні беларуска-в`етнамскіх вытворчасцей у сферы сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабілебудавання. "Заключэнне пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і В`етнамам таксама адкрывае дадатковыя перспектывы для развіцця эканамічных адносін паміж нашымі краінамі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні ўзаемнага гандлю сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. "Гэта пытанне стаіць на парадку дня перагавораў паміж Мінсельгасхарчам Беларусі і кіраўніцтвам аналагічнага ведамства ў В`етнаме. Акрамя таго, нас цікавіць нарошчванне супрацоўніцтва ў такіх галінах, як вытворчая кааперацыя, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, адукацыя, ахова здароўя", - адзначыў прэм`ер-міністр. Беларусь таксама прапануе больш актыўна супрацоўнічаць у інвестыцыйнай сферы. "У нас створаны добрыя ўмовы для інвестараў, і перспектыўнымі напрамкамі ў галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва могуць стаць праекты ў сферы сельскай гаспадаркі, вытворчасці харчовых прадуктаў, фармацэўтыкі, бія- і нанатэхналогій, энергазберажэння, машынабудавання, інфармацыйных тэхналогій", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што візіт міністра грамадскай бяспекі В`етнама будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва дзвюх краін.

26 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/241/31714
Текущая дата: 02.06.2024