Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў траўні зафіксавана дэфляцыя



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў траўні 2023 года ў параўнанні з красавіком 2023-га склаў 99,7 працэнта, са снежнем 2022-га - 102,7 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у траўні ў параўнанні з красавіком склаў 100,01 працэнта, са снежнем 2022 года - 101,6 працэнта.

Харчовыя тавары ў траўні сталі таннейшымі на 0,7 працэнта ў параўнанні з красавіком і падаражэлі на 2,9 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.

Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,05 працэнта ў параўнанні з красавіком і выраслі на 0,9 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.

Паслугі падаражэлі на 0,1 працэнта ў параўнанні з красавіком і на 4,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2022-га.

9 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/25/69664
Текущая дата: 24.11.2024