Цікавасць да рэалізацыі новай таварнай пазіцыі праявілі ўжо лясныя гаспадаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта паведамляе прэс-лужба Мінлясгаса.
Таргі будуць праходзіць раз на тыдзень — па серадах у 10.00 — у рамках гандлёвай сесіі «Прадукцыя дрэваапрацоўкі, нарыхтоўкі драўляныя, штыкетнік, дранка, адходы драўняныя, гранулы, пасадачны матэрыял, насенне, жывіца хваёвая».
З мэтай вывучэння попыту на першую гандлёвую сесію 21 чэрвеня плануецца выставіць 23 тоны сасновай жывіцы. У далейшым колькасць прадаўцоў і аб’ёмы лотаў будуць павялічвацца. Чакаецца, што жывіца будзе запатрабавана ў прадпрыемстваў лесахімічнай прамысловасці, у першую чаргу вытворцаў каніфолі і шкіпінару.
Таргі арганізуюцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з мэтай фарміравання аб’ектыўнай рыначнай цаны на жывіцу. Дзякуючы біржавому механізму плануецца пашырыць кола яе пакупнікоў і павысіць эфектыўнасць рэалізацыі на ўнутраным рынку Беларусі.
Сяргей Расолька
Звязда, 20 чэрвеня 2023
Звязда, 20 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/25/69807
Текущая дата: 24.11.2024