Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2023 года знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 0,6 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень-красавік 2023 года. Аб`ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br63,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,4 працэнта да ўзроўню студзеня-красавіка 2022 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-красавіку 2023 года адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 109,7 працэнта.
17 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
17 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/26/69456
Текущая дата: 24.11.2024