Белорусский портал в Казахстане

Украіна ня будзе далучацца да Мытнага зьвязу



Украіна ня будзе далучацца да Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі, але гатовая да супрацоўніцтва.

Пра гэта 22 красавіка заявіў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, выступаючы перад дэпутатамі ў Вярхоўнай Радзе.

Грышчанка заявіў, што Украіна гатовая падпісаць з краінамі Мытнага зьвязу пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю.

На мінулым тыдні кіраўнік Эўракамісіі Жозэнуэль Барозу ў часе візыту ў Кіеў заявіў, што выключае магчымасьць адначаснага далучэньня Украіны да Мытнага зьвязу і стварэньня зоны вольнага гандлю з Эўразьвязам.

Радыё Свабода
22 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/263/6048
Текущая дата: 02.05.2024