Белорусский портал в Казахстане

Курс даляра на міжбанку: 4800 – купля, 5300 – продаж



Сёньня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі замежнымі валютамі.

Па выніках таргоў курс даляра нават зьнізіўся на 19 рублёў і склаў 3055 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 29 мільёнаў даляраў. Варта нагадаць, што на сэсіі біржы таргі праводзяцца пад жорсткім кантролем уладаў, купляць валюту на гэтай сэсіі маюць права тыя кампаніі, якія забясьпечваюць крытычны імпарт і купляюць энэрганосьбіты.

Аднак на міжбанкаўскім рынку пасьля таго, як улады зьнялі абмежаваньні на ім, курс, паводле Reuters, абрынуўся: 4800 рублёў за даляр – купля, 5300 рублёў за даляр – продаж. Раней курс на міжбанкаўскім рынку ня мог адхіляцца ад афіцыйнага больш чым на 10%.

Гэтыя лічбы нават вышэйшыя за тыя, па якіх вядуць гандаль прыватныя прадпрымальнікі, гандляры лічбавай тэхнікай працуюць з курсам 3700-4000 рублёў за даляр, аўтарынкі – ад 3500 да 5000 рублёў за даляр.

20 красавіка 2011
Радыё Свабода


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/269/5993
Текущая дата: 03.05.2024