Белорусский портал в Казахстане

Беларусь адмяніла забарону на імпарт рагатай жывёлы з ЕС



Беларусь адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі буйной і дробнай рагатай жывёлы з шэрагу еўрапейскіх краін, паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

У 2012-2013 гадах з-за распаўсюджвання на тэрыторыі краін-членаў ЕС віруса Шмаленберга Беларусь часова забараніла пастаўкі буйной і дробнай рагатай жывёлы, а таксама генетычнага матэрыялу, атрыманага ад названых відаў жывёл, з Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі , Люксембурга, Іспаніі, Аўстрыі, Даніі, Харватыі, Латвіі, Венгрыі, Польшчы і Літвы.

Напярэдадні дэпартамент прыняў рашэнне аб адмене абмежаванняў.

Звязда, 20 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/272/27234
Текущая дата: 19.05.2024