Белорусский портал в Казахстане

Прафіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені-чэрвені склаў $602,7 млн



За аналагічны перыяд 2013 года дэфіцыт знешняга гандлю быў у памеры $165,6 млн, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

У чэрвені сальда знешняга гандлю таксама было дадатным і склала $240 млн. Для параўнання: у чэрвені 2013 года сальда было адмоўным — $7,6 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені-чэрвені 2014 года склаў $43 млрд 375,7 млн, што на 2,8 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. Экспарт тавараў і паслуг у першым паўгоддзі скараціўся на 1,1 працэнта да $21 млрд 989,2 млн, імпарт на 4,5 працэнта да $21 млрд 386,5 млн.

Беларусь у студзені-чэрвені атрымала адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры $121,8 млн. Разам з тым гэты паказчык у 10,6 раза лепшы за вынік першага паўгоддзя 2013 года, калі адмоўнае сальда склала $1 млрд 296 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень-чэрвень скараціўся на 4,5 працэнта да $37 млрд 86,8 млн. Экспарт тавараў знізіўся на 1,6 працэнта да $18 млрд 482,5 млн, імпарт — на 7,3 працэнта да $18 млрд 604,3 млн.

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас за студзень-чэрвень на 8,9 працэнта да $6 млрд 288,9 млн. Экспарт паслуг павялічыўся на 1,6 працэнта, склаўшы $3 млрд 506,7 млн, імпарт — на 19,8 працэнта да $2 млрд 782,2 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $724,5 млн.

Звязда, 8 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/273/27051
Текущая дата: 19.05.2024