Белорусский портал в Казахстане

Расія ўводзіць абмежаванні на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Украіны



Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Рассельгаснагляда.

Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ (Рассельгаснагляд) з 28 ліпеня ўводзіць абмежаванні на пастаўкі ўкраінскага малака і малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі.

"У сувязі з неаднаразовымі выяўленнямі ў малаку і малочнай прадукцыі, якая паступае ў Расію з Украіны, астаткаў забароненых і шкодных рэчываў, уключаючы астаткавую колькасць антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы, солі цяжкіх металаў, мікраараганізмы, у тым ліку патагенныя, Рассельгаснагляд прыняў рашэнне з 28 ліпеня 2014 года ўвесці абмежаванні на пастаўкі ўкраінскага малака і малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве падкрэслілі, што калі ў 2013 годзе Рассельгаснагляд затрымаў 37 таварных партый недабраякаснай і небяспечнай украінскай малочнай прадукцыі, то ў першым паўгоддзі 2014 года - ужо 196. Аб кожным выпадку выяўлення недабраякаснай і небяспечнай прадукцыі Рассельгаснагляд паведамляў ветэрынарнай службе Украіны з просьбай правесці службовае расследаванне, прадставіць яго вынікі і прыняць канкрэтныя меры па ўстараненні прычын парушэнняў.

"Такія матэрыялы Рассельгаснагляду прадстаўлены не былі. Палажэнне ўскладняецца і адсутнасцю з украінскага боку пагранічнага ветэрынарнага кантролю", - гаворыцца ў паведамленні.

25 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/275/26810
Текущая дата: 18.05.2024