Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Украіны афіцыйна дэвальваваў грыўню



НБУ ўстанавіў на пятніцу, 7 лютага, новы афіцыйны курс украінскай нацыянальнай валюты.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце НБУ.

Цяпер адзін даляр ЗША Нацбанк ацэньвае ў 8 грыўняў 70,8 капейкі.

Папярэдні афіцыйны курс грыўні да даляра ЗША, які трымаўся 578 дзён, складаў 7 грыўняў 99,3 капейкі.

Цягам апошніх тыдняў гэты курс не адпавядаў рэальнаму рынкаваму курсу: на міжбанкаўскім рынку за даляр даюць ужо каля 9 грыўняў.

Вырасьлі і курсы іншых валют. За адзін эўра НБУ цяпер прапануе 11 грыўняў 75 капеек.

У цэлым грыўня патаньнела да ўсіх 26 валют, курс да якіх разьлічваецца штодня

Радыё Свабода, 7 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/283/24953
Текущая дата: 18.05.2024