Белорусский портал в Казахстане

Ізраіль страціў 1 млрд даляраў з-за нефармальных санкцый супраць Расіі



Аб гэтым паведамляе сайт Defense News са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Ізраіля.

З-за канфлікту на Украіне Ізраіль ужо страціў 1 млрд даляраў на здзелках з Расіяй, сума шкоды можа значна ўзрасці, калі канфлікт Масквы і Кіева, які пацягнуў за сабой санкцыі Захаду, не стабілізуецца ў самы бліжэйшы час.

У адрозненне ад паставак ваеннай прадукцыі Кітаю, абаронныя здзелкі Ізраіля з Расіяй не патрабуюць асобнага ўзгаднення з ЗША, але ўлічваць інтарэсы свайго бліжэйшага саюзніка Тэль-Авіву ўсё адно даводзіцца. Па дадзеных Defense News, Міністэрства абароны Ізраіля адмовілася прымушаць ізраільскія кампаніі да разрыву ужо заключаных здзелак, аднак значна абмежавала магчымасць заключэння новых кантрактаў.

Так, Ізраіль мае намер поўнасцю выканаць свае абавязацельствы па здзелцы аб сумеснай вытворчасці БПЛА Searcher на тэрыторыі РФ, аднак новы кантракт на сумесную вытворчасць у Расіі БПЛА Heron-1 падпісаны не будзе. Кошт кантракту ацэньваўся ў мільярд даляраў.

Ізраіль таксама планаваў паставіць абсталяванне для расійскіх БПЛА, уключаючы радары з сінтэзаванай апертурай, аднак і гэтыя пастаўкі могуць быць у выніку адмененыя.

Сайт адзначае, што з-за замарожвання абароннага супрацоўніцтва з Расіяй Ізраіль губляе не толькі грошы, але і істотны рычаг уплыву на палітыку Масквы на Блізкім Усходзе, дзякуючы якому раней атрымалася адмяніць пастаўку сістэм СПА С-300 Ірану.

Звязда, 17 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/285/26288
Текущая дата: 20.11.2024