Прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі на сённяшнім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане падпісалі дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Прадугледжана, што ЕАЭС пачне функцыянаваць 1 студзеня 2015 года.
У дагаворы адлюстраваныя базавыя аспекты, уласцівыя міжнародным арганізацыям, зафіксаваныя прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, тэрытарыяльнай цэласнасці.
У дакуменце закладзены механізм кансенсусу пры прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях. Прадугледжаны прынцып роўнага прадстаўніцтва бакоў у межах кадравай палітыкі ў органах саюза.
"Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе скіраваны на вырашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян Казахстана, Расіі і Беларусі і прадугледжвае свабоду руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай эканамічнай палітыкі. Перспектыўны інтэграцыйны эфект у выглядзе прыросту сукупнага ВУП да 2030 года ацэньваецца ў памеры прыблізна 900 млрд. долараў", — паведамляе БелТА.
Напярэдадні саміту ў Астане прэс-служба Крамля паведаміла, што тэкст дагавора аб стварэнні ЕАЭС уключае 28 раздзелаў, 118 артыкулаў, а таксама 32 дадаткі — усяго прыкладна 700 старонак.
У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Дагавор аб ЕАЭС складаецца з дзвюх частак. У першай — інстытуцыянальнай — выкладзены стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік "тройкі", іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.
Устаноўлена сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Агаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага з органаў.
Другая частка — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя канкрэтныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў сферы тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпраму).
Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца крокі па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.
Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў сферы электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Як зазначыла прэс-служба Крамля, "падчас працы над дагаворам былі кардынальна скарочаны выключэнні і бар`еры, якія перашкаджаюць свабоднаму перамяшчэнню тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы".
Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 29 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/286/26163
Текущая дата: 20.11.2024