Імпарцёры піва да гэтага часу не атрымалі ліцэнзіі на ўвоз піва з Украіны ў Беларусь.
Гэта абумоўлена тым, што ўкраінскія півавары не ўзгаднілі з беларускім бокам цэны, па якіх іх прадукцыя можа рэалізоўвацца ў Беларусі.
Як паведамлялася раней, 1 мая Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Згодна з пастановай беларускага ўрада, імпарт піва ажыццяўляецца цяпер па разавых ліцэнзіях, выдаваць якія ўпаўнаважана Міністэрства гандлю па ўзгадненні з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам".
Падставай для выдачы ліцэнзіі з`яўляецца падпісанне імпарцёрам дакумента з беларускім бокам аб мінімальных цэнах на піва, па якіх ячменны напой будзе прадавацца ў Беларусі. У той жа час у Кіеве лічаць, што ў выпадку падпісання цэнавага пагаднення ўкраінскае піва на беларускім рынку рэзка падаражэе.
Згодна з афіцыйнымі статзвесткамі, доля імпартнага піва на ўнутраным рынку Беларусі ў першым квартале 2014 года складала 30,1%. У студзені—сакавіку гэтага года ў Беларусь было ўвезена 3,19 млн. дал імпартнага піва, у тым ліку 1,86 млн. дал з Расіі, 1,2 млн. дал з Украіны, а таксама нязначныя аб`ёмы прадукцыі з Германіі, Чэхіі, Ірландыі і прыбалтыйскіх рэспублік.
Нагадаем, 10 красавіка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны Аляксандр Лукашэнка выказаў неўразуменне наконт высокай долі імпартнага піва на беларускім рынку. "Вы думаеце, імпартнае піва лепш за нашае і труціць і далей плануеце беларускі народ? Чым адрозніваецца імпартнае піва? Нашпігаванае рознага роду смакавымі кампанентамі і кансервантамі. Беларускае піва — натуральнае! У лазні пырсніце імпартнае піва і айчыннае на камні і панюхайце, чым гэта ўсе пахне! Беларускае піва — гэта пах хлеба, гэта ўсё жывое і натуральнае!", — заявіў Лукашэнка і даручыў забараніць прадаваць імпартнае піва на ўнутраным рынку без адпаведных дазволаў.
Пасля нарады дзяржорганы рэкамендавалі аб`ектам рознічнага гандлю прадаваць выключна беларускае піва. У сувязі з гэтым падчас чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску з 9 па 25 мая, наведвальнікі магазінаў адчувалі дэфіцыт імпартнага піва.
Пасля згаданай нарады піва працягвае ўвозіцца толькі з Расіі, якая з`яўляецца партнёрам Беларусі па Мытным саюзе. Акрамя гэтага, нязначныя аб`ёмы піва імпартуюцца з Чэхіі, Ірландыі, Германіі. Піва з гэтых краін істотна даражэйшае за беларускае і, паводле слоў экспертаў рынку, не складае канкурэнцыю айчынным вытворцам на ўнутраным рынку.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/286/26198
Текущая дата: 20.11.2024