Белорусский портал в Казахстане

Грамадзяне краін будучага Еўразійскага эканамічнага саюза змогуць працаваць у любой дзяржаве - члене саюза



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі са спасылкай на кіраўніка сакратарыята міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Аскара Кішкембаева.

Паводле яго слоў, такая норма прадугледжана праектам Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Грамадзянам дзяржаў - членаў саюза не спатрэбіцца атрымліваць дазвол для работы ў дзяржаве працаўладкавання. Важнае значэнне для фарміравання ў перспектыве агульнага рынку працы мае норма па сацыяльным страхаванні работнікаў дзяржаў-членаў, якое ажыццяўляе на тых жа ўмовах і ў тым жа парадку, што і для грамадзян дзяржавы працаўладкавання. Гэта норма таксама закладзена ў праекце Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, заявіў прадстаўнік ЕЭК. "Пытанні, звязаныя з пенсійным забеспячэннем нашых грамадзян у рамках агульнага рынку працы, будуць вырашаны ў асобных пагадненнях да базавага дагавора", - адзначыў Аскар Кішкембаеў.

Прадстаўнік ЕЭК таксама падкрэсліў, што важнае значэнне ў развіцці адзінага рынку працы дзяржаў саюза будзе мець рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей па падаткаабкладанні даходаў фізічных асоб. "У прыватнасці, у праект дагавора аб саюзе закладзена прававая норма, у адпаведнасці з якой будуць прадугледжаны адзіныя ўмовы падаткаабкладання даходаў фізічных асоб - грамадзян дзяржаў МС і АЭП з першых дзён работы па найме, а не пасля набыцця статусу падатковага рэзідэнта, які пачынаецца толькі праз 183 дні", - паведаміў Аскар Кішкембаеў.

11 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/288/25760
Текущая дата: 20.11.2024