17 красавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне рабочай групы сакратарыята Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў — удзельніц Садружнасці (КСОПР).
Як паведамляе прэс-служба мінскай штаб-кватэры арганізацыі, у праекце парадку дня мерапрыемства 10 пытанняў. Сярод іх: папраўкі да праектаў рэгламенту КСОПР, палажэння аб рабочых групах экспертаў каардынацыйнага савета, плана КСОПР па рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014—2018 гады і павышэння эфектыўнасці правядзення комплексных сумесных і ўзгодненых міжведамасных прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Члены рабочай групы таксама маюць намер разгледзець прапановы аб вядзенні перамоў з органамі галіновага супрацоўніцтва СНД у мэтах падпісання мадэльнага варыянта пратакола аб механізме ўзаемадзеяння і каардынацыі дзеянняў па пытаннях барацьбы з парушэннямі падатковага (фінансавага) заканадаўства, абмеркаваць вопыт працы органаў фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па мінімізацыі ўтварэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці і супрацьдзеянні крымінальнаму банкруцтву.
Апрача таго, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца вопыт супрацьдзеяння лжэпрадпрымальніцтву, у тым ліку шляхам выкарыстання дапамогі органаў падатковых расследаванняў СНД, на прыкладзе працы УДФР КДК Беларусі па Мінскай вобласці і Мінску.
Каардынацыйны савет кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў краін СНД быў створаны ў 2000 годзе для ўзаемадзеяння ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства. Яго асноўнымі задачамі з`яўляюцца абмен інфармацыяй, выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па выяўленні, папярэджанні і спыненні такіх правапарушэнняў. Апрача таго, КСОПР садзейнічае ўдасканаленню і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў дзяржаў — удзельніц Садружнасці і развіццю дагаворна-прававой базы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з парушэннямі падатковага заканадаўства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/288/25827
Текущая дата: 20.11.2024