Нацыянальны банк Беларусі нагадвае пра завяршэнне перыяду абмену банкнот наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 года, якія выключаюцца з абарачэння.
Як адзначаюць у прэс-службе Нацбанка, па 31 сакавіка 2014 года ўключна абмяняць банкноты гэтых наміналаў можна без абмежаванняў і без збірання камісійнай узнагароды ў любой суме, кратнай 50 рублям, у структурных падраздзяленнях галоўнага банка краіны.
1 красавіка 2014 года банкноты наміналам 10 і 20 рублёў будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.
Нагадаем, 1 сакавіка 2013 года быў спынены прыём банкнот указанага наміналу юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ва ўсіх відах плацяжоў.
Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі карысталіся савецкімі рублямі. Уласныя грошы былі ўведзены ў маі 1992 года — 50 капеек (папяровыя), 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. У далейшым былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты вартасцю 200 і 500 (1992 год), 1.000 (1993 год), 5.000 і 20.000 (1994 год), 50.000 (1995 год), 100.000 (1996 год), 500.000 (1998 год), 1.000.000 і 5.000.000 (1999 год) рублёў.
1 студзеня 2000 года была абвешчана дэнамінацыя, а ў абарачэнне былі ўведзены новыя банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, у 2001 годзе — 10.000 рублёў, у 2002 годзе — 20.000 і 50.000 рублёў, а ў 2005 годзе — 100.000 рублёў. 12 сакавіка 2012 года была ўведзена ў абарачэнне самая буйная на сёння купюра наміналам 200 тысяч рублёў.
Банкнота ў 1 рубель была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2003 года, у 5 рублёў — 1 верасня 2004 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/290/25449
Текущая дата: 20.11.2024