Аб гэтым заявіў 20 лютага міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
Аграпрамысловы комплекс Беларусі разлічвае ў 2014 годзе выправіць сітуацыю з адставаннем па паказчыках вытворчасці малака і нарасціць аб`ёмы.
У 2013 годзе было атрымана 6 млн 138 тыс. т малака. "Да ўзроўню 2012 года мы недабралі каля 20 тыс. т", - адзначыў Леанід Заяц. Гэта, паводле яго слоў, звязана як з суб`ектыўнымі, так і аб`ектыўнымі прычынамі.
Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, абласнымі, а таксама раённымі выканаўчымі камітэтамі былі прааналізаваны прычыны, што паўплывалі на зніжэнне вытворчасці малака. "У бягучым годзе мы маем намер значна выправіць сітуацыю", - заявіў міністр.
Дабіцца гэтага, паводле яго слоў, плануецца за кошт укаранення новых тэхналогій, а таксама павышэння ўзроўню кадраў. "У нас створана моцная школа па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў у Горацкай акадэміі", - адзначыў Леанід Заяц. Тут спецыялістаў адразу рыхтуюць працаваць, прымяняючы лепшыя падыходы ў вытворчасці малака, кармленні, утрыманні жывёлы, даенні.
Акрамя таго, ствараецца кармавая база, якая дасць магчымасць да 2015 года забяспечыць вытворчасць прадугледжаных рэспубліканскай праграмай развіцця малочнай галіны на 2010-2015 гады 10 млн т малака ў год. Паводле слоў міністра, гэта задача выканальная. Нягледзячы на тое, што цяпер у сярэднім надой на карову складае 4 тыс. 570 кг малака, на працягу двух гадоў гэты паказчык плануецца павялічыць як мінімум да 6-6,5 тыс. кг.
Сёння ў рэспубліцы налічваецца 600 гаспадарак, якія перасягнулі сярэднерэспубліканскі ўзровень вытворчасці малака. Некаторыя з іх атрымліваюць ужо больш як 9 тыс. кг малака на карову. Больш чым у 100 гаспадарках маюць звыш 7 тыс. кг малака. І гэта, паводле слоў Леаніда Зайца, не мяжа. Астатнім жа трэба падцягнуцца да іх узроўню.
Паводле слоў міністра, будзе выканана і задача па прыросце дойнага статка да 1 млн 600 тыс. галоў да 2015 года. У прыватнасці, у бягучым годзе яго неабходна павялічыць як мінімум на 60 тыс. галоў да 1 млн 407 тыс. галоў.
20 лютага 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/291/25111
Текущая дата: 20.11.2024