Белорусский портал в Казахстане

У выпадку спаду паставак прадуктаў харчавання з Украіны ў Расію аб`ёмы, якіх будзе не хапаць, могуць быць замешчаны, у тым ліку Беларуссю



Такое меркаванне выказаў журналістам па выніках праведзенага 26 лютага ў Маскве пасяджэння калегій аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі міністр сельскай гаспадаркі Расіі Мікалай Фёдараў.

Паводле слоў Мікалая Фёдарава, спад паставак украінскіх прадуктаў харчавання можа адбыцца з-за магчымых складанасцей правядзення ва Украіне веснавых палявых работ, а таксама санітарнымі прэтэнзіямі, якія ўжо агучаны расійскім бокам у адрас украінскіх вытворцаў.

Мікалай Фёдараў канстатаваў, што для Украіны аб`ём паставак на расійскі рынак прадуктаў харчавання з`яўляецца істотным. У 2013 годзе Украіна паставіла ў Расію аграпрадукцыі на агульную суму $3 млрд. "Для Расіі гэтыя аб`ёмы неістотныя, да нас стаіць чарга з жадаючых паставіць прадукты харчавання, мы ўкраінскія пастаўкі можам замясціць, у тым ліку за кошт Беларусі", - сказаў Мікалай Фёдараў.

26 лютага 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/291/25197
Текущая дата: 20.11.2024