Мільярдэр Джордж Сорас заклікаў лідэраў Еўрапейскага Саюза арганізаваць тэрміновы план дапамогі Украіне пасля масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі больш за 80 чалавек, па аналогіі з планам ЗША па падтрымцы еўрапейскіх краін пасля Другой сусветнай вайны, вядомым як «план Маршала».
Сорас, адзін з самых багатых людзей свету, які зарабіў стан на валютных спекуляцыях, заявіў, што Германія павінна стаць лідэрам у падрыхтоўцы і ажыццяўленні гэтага плана, які павінен ўключаць крэдыты еўрапейскіх камерцыйных банкаў украінскім кампаніям, а таксама трэнінгі і кансультацыі для кіраўніцкага персаналу ў абмен на долі у саміх кампаніях або ўдзел у іх прыбытку.
«Украіна мае патрэбу ў тэрміновым сучасным аналагу «плана Маршала», з дапамогай якога ЗША дапамаглі перабудаваць Еўропу пасля Другой сусветнай вайны. Нямеччына павінна сёння згуляць такую ж ролю, якую ЗША згулялі тады», — напісаў Сорас у адкрытым лісце. Мільярдэр-спекулянт таксама запэўніў, што яго фонд «Адраджэнне» (Renaissance Foundation), які працуе на Украіне з 1990 года, не датычны да беспарадкаў, хоць і «выступаў у якасці абаронцы тых, каго закранулі афіцыйныя рэпрэсіі».
Пасля разгону мітынгу ў Кіеве 30 лістапада фонд заявіў аб спыненні супрацоўніцтва з украінскімі ўладамі. Цяпер жа фонд гатовы падтрымаць імкненне украінцаў да будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў, сцвярджае Сорас. Паводле яго слоў, Украіна адрозніваецца «дыверсіфікаванай эканомікай» і «высокай якасцю чалавечага капіталу» і таму патэнцыйна цікавая ў якасці аб’екта для інвестыцый.
Фонд «Адраджэнне» уваходзіць у створаную Сорасам сетку фондаў «адкрытага грамадства», якая складаецца з нацыянальных і рэгіянальных фондаў у больш чым 30 краінах свету, у тым ліку на тэрыторыі былога СССР.
Джордж Сорас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Венгрыі. Ён займае 30-е месца ў спісе найбагацейшых людзей свету, складзеным часопісам Forbes. Яго стан (на сакавіку 2013) ацэньваецца ў 19,2 мільярда даляраў.
Звязда, 27 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/291/25238
Текущая дата: 20.11.2024