Белорусский портал в Казахстане

Нафта з Венесуэлы - праз Расію?



Ленінградская вобласць хоча адбіць Беларусь у Прыбалтыкі і Ўкраіны

Ленінградская вобласць прапануе Беларусі свае порты для транспартавання нафты і нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіў у Санкт-Пецярбургу віцэ-губернатар вобласці Рыгор Двас. Акрамя гэтага, ленінградскі бок гатовы транспартаваць і беларускія харчовыя тавары.

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што гэта вельмі цікавая прапанова для беларускай прамысловасці.

Нагадаем, што цяпер нафта з Венесуэлы пастаўляецца ў Беларусь праз Адэскі порт (Украіны), а таксама праз прыбалтыйскія порты.

13 верасня 2010
Еўрарадыё


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/294/1922
Текущая дата: 01.05.2024