Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць недастаткова эфектыўнай работу загранустаноў па прыцягненню інвестыцый



Аб гэтым ён заявіў 8 ліпеня, адкрываючы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.

"Задачы кіраўніцтва краіны пакуль не выконваюцца, чаму ёсць як аб`ектыўныя, так і суб`ектыўныя фактары", - канстатаваў Уладзімір Макей, маючы на ўвазе паказчыкі па прыцягненню інвестыцый і нарошчванню экспарту.

У сувязі з гэтым Уладзімір Макей заклікаў кіраўнікоў загранустаноў да адкрытага дыялогу і актыўнага абмену думкамі. Такі падыход, на думку кіраўніка МЗС, дасць магчымасць знайсці звёны, прапрацаваўшы якія можна будзе вырашыць пастаўленыя задачы. У сваю чаргу рэктар Акадэміі кіравання Анатоль Маразевіч адзначыў, што, сабраўшыся разам, кіраўнікі загранустаноў Беларусі змогуць прааналізаваць увесь аб`ём праблем і знайсці эфектыўныя шляхі іх вырашэння.

Штогадовы семінар кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі прадоўжыцца ў Акадэміі кіравання да 12 ліпеня. Праграмай намечаны дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі па грашова-крэдытнай палітыцы краіны на сучасным этапе, па развіццю энергетыкі, фарміраванню транзітнай стратэгіі рэспублікі з улікам лагістычнай інфраструктуры Мытнага саюза і ЕЭК.

Акрамя таго, у час семінара будуць арганізаваны круглыя сталы. На 11 ліпеня прадугледжаны выязны практычны занятак у Нацыянальнай акадэміі навук на тэму інавацыйнага развіцця Беларусі. Плануецца, што 12 ліпеня пройдзе сустрэча ўдзельнікаў семінара з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, а таксама са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктарам Хрысценка.

8 ліпеня 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/294/22038
Текущая дата: 18.05.2024