Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ва "Усходнім партнёрстве", у тым ліку ў саміце партнёрства, які адбудзецца восенню ў Літве



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта па выніках праведзеных 10 ліпеня ў Маскве перагавораў з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

"Мы зацікаўлены ва ўдзеле ва "Усходнім партнёрстве", таму што можам узяць ад гэтага карысныя моманты, удзельнічаючы ў праграмах, якія могуць быць карысныя для нас, - сказаў Уладзімір Макей. - Калі ж адбудзецца так, што такі ўдзел будзе для Беларусі нявыгадны, тады мы не будзем удзельнічаць у гэтым вымярэнні".

Гаворачы аб маючым адбыцца восенню ў Літве саміце "Усходняга партнёрства", Уладзімір Макей адзначыў: "Мы спакойна глядзім на дыскусію, якая ідзе па пытанні запрашэння на саміт. Калі Еўрасаюз зацікаўлены ў развіцці дыялогу з Беларуссю, то ён павінен будавацца без націску і шантажу".

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заўважыў, што расійскі бок уважліва назірае за працэсамі, якія адбываюцца ў рамках "Усходняга партнёрства". "Мы разлічваем, што "Усходняе партнёрства" будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць транспарэнтна, без палітызаванасці, хоць такая тэндэнцыя назіраецца", - сказаў Сяргей Лаўроў.

10 ліпеня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/294/22200
Текущая дата: 19.05.2024