Белорусский портал в Казахстане

Беларусі можа спатрэбіцца рэфінансаванне расійскага крэдыту "Беларуськалію" на суму $1 млрд.



Гэта меркаванне Герман Грэф выказаў 13 верасня ў Мінску.

Прэзідэнт - старшыня праўлення ААТ "Ашчадны банк Расіі" Герман Грэф не выключае, што беларускаму боку ў сувязі з сітуацыяй на калійным рынку можа спатрэбіцца рэфінансаванне трохгадовага расійскага крэдыту "Беларуськалію" на суму $1 млрд.

Адказваючы на пытанне, ці звяртаўся беларускі бок за рэфінансаваннем або змяненнем умоў па крэдыту "Беларуськалія", Герман Грэф адзначыў: "Пакуль не, але сітуацыя на калійным рынку няпростая, таму будзем глядзець, як будуць развівацца падзеі". Такім чынам, ён фактычна не выключыў магчымасці таго, што беларускаму боку спатрэбіцца рэфінансаванне гэтага крэдыту.

Трохгадовы крэдыт ад Sberbank CIB на $1 млрд. "Беларуськалій" прыцягнуў пад гарантыі ўрада Беларусі ў кастрычніку 2012 года для рэфінансавання брыдж-крэдыту, узятага ў 2011 годзе для фінансавай стабілізацыі ў краіне пад залог 51 працэнта акцый ААТ "Нафтан". Рэфінансаваны быў прыцягнуты "Беларуськаліем" у канцы 2011 года сіндыкаваны брыдж-крэдыт Ашчаднага банка Расіі і ЕАБР (доля Ашчадбанка $900 млн.) тэрмінам на 1 год на суму $1 млрд. Сродкі сіндыкаванага крэдыту былі ўключаны ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі шляхам выпуску доўгатэрміновых дзяржаўных папер на $800 млн., якія выкупіў "Беларуськалій". Астатнюю частку крэдыту кампанія прадала на біржы па ініцыятыве Нацбанка.

У жніўні бягучага года намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў журналістам, што беларускі бок пакуль не плануе рэфінансаваць расійскі крэдыт на $1 млрд., прадастаўлены "Беларуськалію" ў 2012 годзе. Пры гэтым было сказана, што першы плацеж па гэтым крэдыце на суму каля $100 млн. плануецца ажыццявіць ужо ў верасні бягучага года. Было заяўлена аб намеры безумоўнага выканання ўсіх абавязацельстваў перад крэдыторам.

13 верасня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/296/23391
Текущая дата: 20.11.2024