Белорусский портал в Казахстане

Беларуская біятэхналагічная карпарацыя запускае маштабны інвестпраект у АПК



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК) пачынае маштабны інвестыцыйны праект "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады".

24 мая ў Доме ўрада ў прысутнасці намесніка прэм`ер-міністра Міхаіла Русага адбылося афіцыйнае падпісанне пакета дакументаў, якія даюць афіцыйны старт рэалізацыі ў Беларусі маштабнага праекта ў АПК. У прыватнасці, падпісаны дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння льготнага ўрадавага крэдыту па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады" (першы этап) паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрствам фінансаў, ААТ "Белаграпрамбанк", ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя".

Адбылося таксама падпісанне дагавора аб залогу паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і БНБК. Гэтым падведзены вынік амаль двухгадовай работы з моманту, калі кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 300 аб рэалізацыі ў Беларусі высокапрыярытэтнага, экспартна арыентаванага і імпартазамяшчальнага інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады".

Як адзначыў Міхаіл Русы, праведзена вялікая работа, прыняты неабходныя дакументы на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, урада, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Мінскага аблвыканкама і іншых зацікаўленых. "Праект з`яўляецца значным для сельскай гаспадаркі - найважнейшай галіны эканомікі нашай краіны", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, праект запушчаны, але гэта толькі пачатак. "Кіраўніцтву БНБК неабходна засяродзіць увагу на тым, дзе будуць купляць сыравіну, куды будзе ісці рэалізацыя гатовай прадукцыі, як максімальна эфектыўна арганізаваць увесь працэс вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Праект павінен забяспечыць эфектыўнасць і акупнасць укладзеных інвестыцый", - звярнуў увагу Міхаіл Русы.

Праект уключае ў сябе будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці лізіну, заводаў па вытворчасці трэаніну і трыптафану, заводаў па вытворчасці камбікармоў, комплексу збожжасховішчаў, аўтакамбіната, адміністрацыйна-бытавога комплексу, навукова-даследчай лабараторыі, электрычнай падстанцыі, паратурбіннай устаноўкі, а таксама аб`ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

25 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/3/43538
Текущая дата: 03.05.2024