Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі сацыяльная накіраванасць бюджэту ў 2019 годзе ўзмоцніцца



Начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Алена Печань у часопісе "Финансы, учет, аудит" расказала аб прыярытэтах бюджэтнай палітыкі на 2019 год.

"Распрацаваны на будучы год законапраект аб рэспубліканскім бюджэце прадугледжвае правядзенне кансерватыўнай бюджэтнай палітыкі з адначасовым павышэннем сацыяльнай накіраванасці бюджэту, а таксама нацэлены на захаванне макраэканамічнай стабільнасці і забеспячэнне збалансаванага росту эканомікі", - адзначыла Алена Печань.

Пры фарміраванні праекта бюджэту на 2019 год аптымізаваны і скарочаны на 10 працэнтаў адносна бягучага года расходы на аказанне дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям рэальнага сектара эканомікі.

Гэта было даручэннем кіраўніка дзяржавы ў ходзе звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 24 красавіка 2018 года. Вызваленыя рэсурсы накіраваны на павелічэнне фінансавання расходаў на сацыяльную сферу.

У цэлым расходы кансалідаванага бюджэту ў будучым годзе ацэньваюцца ў суме Br35,1 млрд, рэспубліканскага бюджэту - Br21,8 млрд.

21 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/3/45043
Текущая дата: 28.04.2024