Белорусский портал в Казахстане

МВФ адзначае рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі



Кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Жак Міньян адзначыў рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі.

"Хацелася б адзначыць работу ў галіне зніжэння ўзроўню даларызацыі беларускай эканомікі. У гэтай сферы дасягнуты прагрэс, і апошнія два-тры гады мы назіраем рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі. Гэта з`яўляецца важным прыярытэтам у рабоце Нацыянальнага банка і, на наш погляд, павінна заставацца адным з прыярытэтаў", - сказаў Жак Міньян.

Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі падкрэсліў, што цяперашні курс грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам, з`яўляецца правільным і адпавядае мэце па інфляцыі. Міжнародны валютны фонд таксама падтрымлівае паэтапны пераход да інфляцыйнага таргетавання. "Гэта паступовы працэс, гэта рух у правільным напрамку", - адзначыў ён.

15 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/3/45630
Текущая дата: 03.05.2024