Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты



Рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 верасня 2019 года №659, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнага тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Стаўка экспартнага мыта на сырую нафту складае $87,2 за 1 т (раней - $90,7).

Мыта на прамагонны бензін знізілася з $49,8 да $47,9 за 1 т, на таварныя бензіны - з $27,2 да $26,1 за 1 т.

Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты будзе на ўзроўні $ 26,1 за 1 т (была $ 27,2). Такое ж мыта ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

Звязда, 28 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/3/49977
Текущая дата: 08.05.2024