Белорусский портал в Казахстане

Беларусь на самым высокім узроўні — на ўзроўні кіраўніка дзяржавы — выказвае прыхільнасць да забеспячэння ядзернай бяспекі



Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У першую чаргу Рафаэль Гросі падзякаваў беларускаму боку за гасціннасць і цёплы прыём: «Для мяне вялікі гонар знаходзіцца ў Беларусі з маімі намеснікамі і сваёй камандай. Мы наведваем вашу краіну і абмяркоўваем шэраг пытанняў».

Кіраўнік МАГАТЭ таксама прыгадаў свой першы візіт у Мінск 12 гадоў таму, калі ў Астраўцы яшчэ не была пабудавана атамная электрастанцыя. «Цяпер з вялікім задавальненнем можна назіраць, што абодва энергаблокі ядзернай электрастанцыі знаходзяцца ў эксплуатацыі», — сказаў ён.

«Для мяне асабліва прыемна, што на самым высокім узроўні — на ўзроўні кіраўніка дзяржавы — выяўляецца прыхільнасць гарантаванню ядзернай бяспекі. Гэта сведчыць аб многім, перш за ўсё аб прафесіяналізме, які мае ваша краіна», — падкрэсліў гендырэктар МАГАТЭ.

Звязда, 1 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/3/75398
Текущая дата: 23.11.2024