Такое меркаванне выказаў 2 жніўня генеральны дырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Віктар Залескі.
Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, кантроль за якасцю лякарстваў у краіне вельмі строгі. Усе прэпараты праходзяць рэгістрацыю. Пападанне ж няякасных субстанцый на тэрыторыю рэспублікі з іншых краін таксама выключана, паколькі імпартуемыя субстанцыі набываюцца ў вядучых замежных вытворцаў на аснове прамых кантрактаў з папярэднім правядзеннем аўдытаў пастаўшчыкоў.
Наменклатура выпускаемых РУП лекавых сродкаў пастаянна абнаўляецца. На сённяшні дзень яна ўключае 369 найменняў лекавых сродкаў розных фармакатэрапеўтычных груп. Сярод іх антыбактэрыяльныя прэпараты, у тым ліку процітуберкулёзныя, а таксама проціпухлінныя і процівірусныя сродкі, лякарствы для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і многія іншыя.
Сёння РУП "Белмедпрэпараты" наведаў кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч. Акрамя кіраўніцтва прадпрыемства аб апошніх дасягненнях прэм`еру далажыў таксама дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Усанаў. У прыватнасці, асобная ўвага была ўдзелена такой распрацоўцы інстытута, як "Імацініб". Гэта вельмі запатрабаваны прэпарат, які прымяняецца для лячэння хранічнага міелалейкозу, вострага лімфабласнога лейкозу, а таксама шэрага іншых анкалагічных захворванняў. Прэпарат адносіцца да інгібітараў тыразінкіназы. Сяргей Усанаў паведаміў, што ў распрацоўку ўжо пусцілі больш сучасныя прэпараты.
У ходзе наведвання прадпрыемства кіраўнік урада таксама пацікавіўся развіццём супрацоўніцтва з Кубай. Беларусь наладзіла з гэтай краінай актыўнае ўзаемадзеянне ў вытворчасці прэпаратаў па барацьбе з ракам. Як далажылі Міхаілу Мясніковічу, РУП "Белмедпрэпараты" з Кубай падпісаны тры кантракты на вытворчасць трох прэпаратаў, адзін з якіх можа выратаваць хворых на дыябет ад ампутацыі канечнасцей. "Гэта вельмі дарагі прэпарат, кошт якога складае 350 еўра за адзін флакон", - адзначылі ў РУП. У цэлым супрацоўніцтва з Кубай тут ацанілі як вельмі перспектыўнае. Прэм`ер-міністр адзначыў, што трэба наладжваць узаемадзеянне і з іншымі краінамі, напрыклад выходзіць на больш глыбокае супрацоўніцтва з Індыяй.
У ходзе сённяшняга візіту прэм`ера на прадпрыемства былі абмеркаваны і пытанні інтэграцыі ў АЭП.
БЕЛТА, 2 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/301/22462
Текущая дата: 20.11.2024