Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Меры па павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі часта дэкларатыўныя. Такое меркаванне выказаў 11 чэрвеня на нарадзе ў Прэзідэнта па пытаннях развіцця прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон,
Яскравым прыкладам, на думку Аляксандра Якабсона, з`яўляецца сітуацыя ў тэкстыльнай вытворчасці. Так, паводле яго слоў, прадукцыя акцыянерных таварыстваў "Сукно" і "Камволь" не карыстаецца попытам нават сярод швейных арганізацый канцэрна "Беллегпрам". Запасы вылічаюцца дзясяткамі мільярдаў рублёў, а ў швейнай вытворчасці выкарыстоўваюцца ў асноўным імпартныя тканіны. Доля айчынных шарсцяных тканін у вытворчасці адзення не перавышае 5 працэнтаў з-за нізкіх спажывецкіх якасцей і высокага кошту.
Старшыня КДК лічыць, што для змянення сітуацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі жыццёва неабходна паскорыць выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па правядзенню комплекснай мадэрнізацыі прамысловай галіны. Паводле слоў Аляксандра Якабсона, пэўныя меры прымаюцца, аднак шмат праектаў, якія рэалізуюцца нават па даручэннях кіраўніка дзяржавы, не дасягаюць канчатковай мэты або правальваюцца. Як вынік - упускаецца час, страчваюцца пазіцыі на рынках збыту і неэфектыўна расходуюцца сродкі. У якасці прыкладаў ён прывёў ход мадэрнізацыі будаўнічай галіны, аб`ектаў энергетыкі, прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі.
Старшыня КДК акцэнтаваў увагу на тым, што асобныя прадпрыемствы наогул не спяшаюцца з мадэрнізацыяй, што вельмі негатыўна ўплывае на экспарт прадукцыі. Адным з прыкладаў прамаруджвання ў правядзенні мадэрнізацыі з`яўляецца шклозавод "Нёман", дзе растуць складскія запасы, зніжаецца доля экспарту, спынены пастаўкі на 7 замежных рынкаў. На яго думку, асноўнай прычынай гэтага з`яўляецца вялікі аб`ём пераважна ручной працы на дапаможнай вытворчасці хрустальнай і шкляной прадукцыі, што не дае магчымасці выпускаць канкурэнтаздольныя тавары, а таксама невыкананне даручэння Прэзідэнта па асваенню новай прадукцыі, у прыватнасці вытворчасці шклаваты.
Прысутныя на нарадзе старшыня канцэрна "Беллегпрам" Міхаіл Сучкоў і дырэктар ААТ "Шклозавод "Нёман" Ігар Бацян у сваё апраўданне заўважылі, што яны праводзяць работу па разгрузцы складоў.
Так, паводле слоў Міхаіла Сучкова, сёння прадпрыемства "Сукно" на экспарт пастаўляе 97,4 працэнта прадукцыі, у асноўным у Расійскую Федэрацыю. У два разы зніжаны складскія запасы. У той жа час ён звярнуў увагу на тое, што попыт на прадукцыю прадпрыемства мае сезонны характар. Паводле яго слоў, значная яе частка будзе рэалізавана ў асенне-зімовы перыяд. Міхаіл Сучкоў таксама адзначыў, што прадпрыемству патрэбна мадэрнізацыя, каб забяспечыць прадукцыяй унутраны рынак.
Дырэктар ААТ "Шклозавод "Нёман" Ігар Бацян расказаў, што на заводзе распрацаваны мерапрыемствы па разгрузцы складоў, ідзе асваенне знешніх рынкаў, праводзіцца работа з аб`ектамі гандлю ўнутры краіны." У гэтым месяцы мы ўжо не дапускаем павелічэння складскіх запасаў і дадаткова кожны месяц будзем рэалізоўваць трэць прадукцыі са склада", - сказаў ён.
Аляксандр Якабсон звярнуў увагу на тое, што вывучэнне Камітэтам дзяржкантролю сітуацыі больш як на 50 прамысловых прадпрыемствах выявіла характэрныя прычыны росту складскіх запасаў, многія з якіх з`яўляюцца суб`ектыўнымі.
Старшыня КДК канстатаваў, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца органамі дзяржаўнага кіравання, даручэнні Прэзідэнта па праблемных пытаннях прамысловага комплексу рэалізуюцца не ў поўным аб`ёме. Гэта датычыцца захавання тэрмінаў і планаў рэалізацыі інвестпраектаў, павышэння тэмпаў мадэрнізацыі, канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і заваявання новых рынкаў збыту, развіцця айчыннай сыравіннай базы, зніжэння энергаспажывання, павышэння ўзроўню лакалізацыі вытворчасці, умацавання фінансавай устойлівасці прадпрыемстваў і выхаду на бясстратную вытворчасць.
Паводле слоў Аляксандра Якабсона, на фоне зніжэння аб`ёмаў вытворчасці назіраецца значны рост складскіх запасаў. Вялікі аб`ём запасаў і іх рост склаўся ў арганізацыях Мінпрама, і значная іх частка прыпадае на флагманы машынабудавання. Вялікія аб`ёмы запасаў гатовай прадукцыі ёсць у лёгкай і харчовай прамысловасці. Па гэтай прычыне ў прадпрыемстваў прамысловага комплексу ўзнікае шэраг фінансавых праблем і ў першую чаргу вымывання абаротных сродкаў. Старшыня КДК адзначыў, што не выконваюцца патрабаванні кіраўніка дзяржавы па паляпшэнню фінансавага становішча арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Паводле слоў Аляксандра Якабсона, у такіх няпростых умовах асобныя вытворцы замест прыняцця дзейсных мер спрабуюць стварыць бачнасць разгрузкі складоў. Так, Аршанскі мясакансервавы камбінат у красавіку-маі па дакументах адгрузіў у адрас Віцебскага мясакамбіната кансервы на Br6,4 млрд., аднак фактычна прадукцыя засталася на складзе Аршанскага камбіната.
12 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/304/21585
Текущая дата: 20.11.2024