Белорусский портал в Казахстане

Справы «сардэчныя»



На Мінскім маторным заводзе вырабляецца больш за 40 мадыфікацый рухавікоў.

Яны становяцца важнай часткай аўтамабіляў, аўтобусаў, энергаўстановак, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і лесаўборачнай тэхнікі. На вытворчасць пастаўлены рухавікі стандартаў «Euro-4», «Euro-5», «Stage 3A», «Stage 3B». Дарэчы, іх канструкцыя ў гэтым годзе будзе ўдасканальвацца. Акрамя гэтага, ужо сёння тэхнічныя службы прыступаюць да распрацоўкі рухавікоў магутнасцю ад 80 да 210 к.с. стандарту «Stage 4» для пазадарожнай тэхнікі, малалітражнага 3-цыліндравага рухавіка магутнасцю да 52 к.с. з сістэмай турбанаддуву, малалітражнага 4-цыліндравага рухавіка магутнасцю 44 к.с. для сельскагаспадарчага, дарожнага, будаўнічага і камунальнага транспарту. Пачнуцца ў бягучым годзе і работы па адаптацыі дызельных рухавікоў для працы ў газадызельным рэжыме.

Па праграме ж інавацыйнага развіцця завод плануе рэалізаваць тры праекты агульным коштам 124 млн. еўра. Так што зусім хутка на прадпрыемстве з’явяцца сучасныя экалагічныя рухавікі магутнасцю да 800 к.с. Да таго ж згодна з праграмай мадэрнізацыі да 2015 года Мінскі маторны завод павінен асвоіць больш за Br 500 млрд. інвестыцый. У выніку, як чакаецца, будзе створана больш як сотня высокапрадукцыйных працоўных месцаў, а выручка на аднаго працуючага складзе $ 75 тыс. у год.

Аляксандр Талочка
Рэспубліка, 18 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/318/18978
Текущая дата: 19.11.2024