Белорусский портал в Казахстане

Вынікі супрацоўніцтва з ААЭ і дамоўленасцей прэзідэнтаў адчуе на сабе ўся Беларусь і яе народ



На гэтым у інтэрв`ю СМІ акцэнтавала ўвагу прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

"Як і было запланавана першапачаткова, пасля заканчэння дзяржаўнага візіту ў Зімбабвэ кіраўнік дзяржавы вярнуўся, зноў наведаў Аб`яднаныя Арабскія Эміраты, дзе і прайшла асноўная сустрэча з Прэзідэнтам ААЭ. Вядома, гэта вельмі важны момант, - упершыню ў яго цяперашнім статусе. Хоць лідары вельмі даўно дружаць. Мы бачылі мноства сустрэч і ў мінулыя гады, яшчэ ў статусе наследнага прынца (з кіраўніком ААЭ шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам.). Заўсёды былі вельмі сур`ёзныя, вельмі перспектыўныя размовы. Гэта, вядома, асноўны момант", - сказала Наталля Эйсмант.

Як паведамлялася раней, сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прадаўжалася чатыры гадзіны ў цёплай дамашняй абстаноўцы. "Я, вядома ж, не магу сёння раскрыць нейкія новыя падрабязнасці менавіта гэтых перагавораў. У дадзеным выпадку ёсць спецыфіка моманту. І мы ўсе разумеем, што тут значна больш, чым вось гэтыя словы, якія мы маглі б сёння агучыць, будуць сведчыць тыя вынікі, якія, я абсалютна ўпэўнена, адчуе на сабе ўся наша краіна і ўвесь наш народ. У перспектыве", - заявіла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, там вельмі вялікая работа, пра якую сёння не трэба гаварыць. "Мы абазначылі напрамкі - і гандлёва-эканамічнае, і інвестыцыйнае, і гуманітарнае супрацоўніцтва. Гэта ўсё настолькі цесна сёння пераплецена. Гэта была вельмі і вельмі перспектыўная размова. Мы на сённяшні дзень можам абмежавацца гэтым", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.

6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/32/68317
Текущая дата: 24.11.2024