Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Чэхія абмяркуюць праекты сусмеснай вытворчасці лекавых срокаў і мадэрнізацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў



Такія дамоўленасці дасягнуты ў ходзе прэзентацыі эканамічнага і інвестцыйнага патэнцыялу Беларусі, якая адбылася 11 кастрычніка ў Краёвай гандлёвай палаце горад Градзец Кралаве (Чэхія).

Беларусь і Чэхія абмяркуюць праекты сумеснай вытворчасці лекавых сродкаў на тэрыторыі Беларусі, удзелу чэшскіх кампаній у мадэрнізацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў і шэраг іншых.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у мерапрыемстве ўдзельнічалі прадпрымальнікі края і кіраўнікі мясцовай адміністрацыі. З прэзентацыямі і дакладамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыпмісіі, кіраўніцтва гандлёвай палаты горада Градзец Кралаве і іншыя.

Прадстаўнікоў чэшскіх дзелавых колаў азнаёмілі з прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам Беларусі, умовамі прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку з асаблівасцямі вядзення бізнесу ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, фарміраваннем Адзінай эканамічнай прасторы і ЕўрАзЭС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/321/16859
Текущая дата: 19.05.2024