На закрыццё Ігналінскай АЭС, што не працуе з 2010 года, Літве на 2014—2017 гады Еўрасаюз плануе выдзеліць 210 млн. еўра.
Як паведамляе BNS, фінансаванне Еўрасаюзам праекта закрыцця станцыі будзе спынена праз чатыры гады. Гэта прадугледжана праектам бюджэту ЕС на найбліжэйшую сямігодку.
Запланаваная сума — утрая меншая, чым прасіла Літва (770 млн. еўра).
У Бруселі зазначаюць, што змяніць дакументы будзе надзвычай цяжка. Прадстаўнікі ўрада Літвы не раз казалі, што такой сумы на закрыццё ІАЭС не хапае, а на свае сродкі краіна гэтага не ў стане зрабіць, зазначае BNS. Аднак канчатковае рашэнне будзе залежаць ад кіраўнікоў Еўрасаюза, якія праз тыдзень збяруцца ў Бруселі для абмеркавання бюджэту ЕС.
Раней Літве было выдзелена 1,37 млрд. еўра.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/324/17672
Текущая дата: 19.11.2024