Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік абмеркаваў са старшынёй савета латвійскай фармацэўтычнай кампаніі АТ "Грындэкс" Кіравам Ліпманам прапановы і ініцыятывы гэтай кампаніі па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі.
Сустрэча прайшла 16 лістапада з удзелам пасла Беларусі ў Латвіі Аляксандра Герасіменкі ў межах Беларускага інвестыцыйнага форуму, што прайшоў у Мінску.
Як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, у прыватнасці, абмеркаваны магчымасці будаўніцтва ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку сучаснага прадпрыемства па вытворчасці лекавых субстанцый і медыцынскіх прэпаратаў.
Нагадаем, у 2008 годзе Барысаўскі завод медпрэпаратаў вёў перамовы з "Грындэксам" аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці цвёрдых лекавых форм. Латвійская кампанія папярэдне пацвердзіла сваю гатоўнасць браць удзел у арганізацыі СП, аднак вылучыла шэраг умоў. У прыватнасці, латвійскія інвестары заявілі, што не зацікаўлены ў выпуску на будучым СП нерэнтабельных медпрэпаратаў, а таксама прапанавалі вывесці са складу завода стратнае сельскагаспадарчае прадпрыемства.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/324/17707
Текущая дата: 19.11.2024