З паказчыкам больш за 10 млн барэляў за суткі яна апярэджвае другога лідара — Саудаўскую Аравію.
Расія прызнаная найбуйнейшай нафтаздабыўнай краінай у свеце.
Паводле звестак Сумеснай ініцыятывы па нафтавай статыстыцы, у верасні Расія здабывала 10 млн барэляў за суткі, у той час як Саудаўская Аравія — 9,72 млн.
Паводле прагнозаў Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), ЗША выйдуць на першае месца па здабычы нафты да 2020 года, апярэдзіўшы цяперашніх лідараў — Расію і Саудаўскую Аравію. У той жа час эксперты МЭА прагназуюць, што барэль сырой нафты да 2035 года будзе каштаваць 125 долараў, а сусветны попыт на "чорнае золата" ўзрасце на 14% і складзе 99,7 млн барэляў у суткі. Таксама яны адзначылі, што сёння вялікая частка нафты, якая здабываецца ў свеце, ідзе на вытворчасць паліва для транспарту.
Звязда, 20 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/324/17763
Текущая дата: 19.11.2024