Белорусский портал в Казахстане

Дасягненні Беларусі па развіцці аднаўляльных крыніц энергіі агучаны з пляцоўкі агенцтва IRENA



пра гэта паведамілі ў беларускай загранустанове ў ААЭ.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок прыняў удзел у мерапрыемствах 13-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі IRENA, 

Кіраўнік дыпламатычнай місіі агучыў пазіцыю і дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама звярнуў увагу на ўклад краіны ў прадухіленне глабальнага змянення клімату.

Цяперашняя Генасамблея агенцтва IRENA праходзіць пад лозунгам «Энергетычныя пераходы ў свеце — глабальная ацэнка» ў рамках падрыхтоўкі да Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату (COP-28), якая адбудзецца ў ААЭ ў канцы лістапада — пачатку снежня 2023 года.

Міжнароднае агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (International Renewable Energy Agency, IRENA) — міждзяржаўная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2009 годзе для падтрымкі выкарыстання ўсіх форм аднаўляльных крыніц энергіі. IRENA аблягчае доступ да ўсёй неабходнай інфармацыі аб аднаўляльных крыніцах энергіі, у тым ліку да тэхнічных даных. Арганізацыя была заснавана ў Боне 26 студзеня 2009 года. На ўстаноўчай канферэнцыі 75 дзяржаў падпісалі статут IRENA. На пасяджэнні камісіі ў чэрвені 2009 года ў якасці часовай штаб-кватэры арганізацыі быў выбраны Абу-Дабі. Статут уступіў у сілу 8 ліпеня 2010 года. Цяпер членамі IRENA з’яўляюцца 168 краін, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Звязда, 18 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/33/68047
Текущая дата: 24.11.2024