Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цікавасць да выстаўкі з боку наведвальнікаў была вельмі вялікая, паступалі просьбы прадоўжыць яе работу, што і было зроблена па даручэнні Прэзідэнта.
"Гэта нікуды не варта, што мы на тры дні выстаўку выставілі і спыніліся. Патокам пайшлі просьбы, у тым ліку з рэгіёнаў, - прадоўжыце гэту выстаўку "Беларусь інтэлектуальная" для таго, каб арганізаваць і прапусціць праз яе асабліва нашу моладзь. Яны ўсё тыкаюць у тэлефоны, айфоны, іншае і ўпэўнены, што ў краіне нічога не робіцца на канструктыў. Але тыя, хто пабываў там, ахкаюць і вохкаюць: няўжо гэта мы зрабілі?!" - сказаў беларускі лідар.

Асабліва важна, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, арганізаваць наведванне выстаўкі навучэнцамі каледжаў, тэхнікумаў, ВНУ: "Каб яны пайшлі і паглядзелі будучыню. Там жа амаль тысяча экспанатаў, дзе паказваюць нашу будучыню, перспектывы. Вучоныя паказваюць. Трэба паказаць гэта ўсім".
Вялікі рэзананс наконт выстаўкі быў і з боку беларускіх рэгіёнаў, дзе таксама праявілі цікавасць, але не ўсе змаглі прыехаць у Мінск для гэтага. "Рэгіёны просяць: чаго вы ўсё ў Мінску топчацеся і топчацеся, пакажыце нам. Хаця б у абласных цэнтрах трэба, буйных гарадах паехаць і паказаць людзям, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Няхай яны паглядзяць, што робяць нашы павукоўцы і што ў нас ёсць будучыня і перспектыва ў нашай краіне".
Прэзідэнт падкрэсліў: правядзенне такіх мерапрыемстваў даказвае, што Беларусь, хоць і невялікая па памерах, але пры гэтым высокаінтэлектуальная краіна.
24 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
24 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/33/68107
Текущая дата: 24.11.2024