Старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Ігар Войтаў і віцэ-прэзідэнт кампаніі Inspur (Кітай) Хуан Ган абмеркавалі 14 верасня ў Мінску пытанні стварэння і ўстаноўкі ў Беларусі суперкамп`ютарнага кластара ОІПІ-Inspur прадукцыйнасцю да 100 Тфлопс.
Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, мяркуецца, што гэта будзе сумесная распрацоўка. З беларускага боку ў ёй возьмуць удзел ДНУ "Аб`яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі" і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пры гэтым фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт кітайскага боку. Арыенціровачны кошт праекта — прыкладна 10 млн. долараў ЗША. Цяпер праект знаходзіцца на разглядзе ў Міністэрстве камерцыі КНР. Пры спрыяльным вырашэнні фінансаванне праекта можа пачацца ўжо ў 2013—2014 гадах.
Войтаў адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны "дынамічна развіваюцца і выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, у тым ліку і ў галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва". Падпісанае пагадненне аб стварэнні міжурадавай беларуска-кітайскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне высокіх тэхналогій — таму пацвярджэнне", — сказаў Войтаў.
Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам адбудзецца пасяджэнне беларускай часткі камісіі, на якой плануецца разгледзець прапановы кампаніі Inspur аб сумеснай распрацоўцы і ўстаноўцы ў Беларусі суперкамп`ютарнага кластара. У цэлым, як адзначыў старшыня ДКНТ, "праект важны і патрэбны для рэспублікі", таму плануецца яго ўключэнне ў дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2011—2015 гады.
"Ён надасць новы імпульс развіццю навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін і стане адкрытай платформай для прыцягнення высокіх тэхналогій і ўзаемадзеяння вучоных і спецыялістаў Беларусі і Кітая", — лічыць Войтаў.
У сваю чаргу Хуан Ган паведаміў, што кампанія з`яўляецца лідарам сярод пастаўшчыкоў камп`ютарных платформ і IT-прыкладных рашэнняў. Паводле яго слоў, актыўна міжнародны бізнес Inspur развіваецца ўсяго некалькі гадоў, таму рэалізацыі праекта ў Беларусі надаецца вялікае значэнне.
"Мы спадзяемся, што наш праект будзе паспяховым і шмат у чым паказальным для іншых краін. Гэта дазволіць нам яшчэ больш эфектыўна канкурыраваць у сферы высокіх тэхналогій", — лічыць Хуан Ган.
Ён таксама расказаў пра дасягненні кампаніі ў галіне воблачных вылічэнняў і стварэння электроннага ўрада. Войтаў выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве і па гэтых кірунках.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/331/16405
Текущая дата: 19.11.2024