Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальную выставу Беларусі запланавана правесці ў снежні 2012 года ў Рызе



Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў Беларусі ад 4 чэрвеня № 520, паведаміла прэс-служба ўрада.

Гэтым дакументам дапоўнены план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2012 год, які быў зацверджаны пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года № 1799.

Раней планаваліся толькі восем нацыянальных выстаў, цяпер у план уключана і экспазіцыя ў Латвіі.

З пачатку года Беларусь ужо прадставіла чатыры нацыянальныя экспазіцыі: на "Зялёным тыдні" ў Берліне ў студзені, на Інданезійскай міжнароднай выставе ў Джакарце ў сакавіку, на Гановерскім прамысловым кірмашы і на міжнароднай выставе Vietnam EXPO 2012 у Ханоі ў красавіку. Да канца года яшчэ адбудуцца выставачныя форумы ў Кітаі, Індыі і Расіі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/333/14539
Текущая дата: 02.06.2024