Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s 20 ліпеня пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг найбуйнейшага беларускага камерцыйнага банка — ААТ "ААБ "Беларусбанк" — на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам. Пра гэта паведамляецца на сайце агенцтва.
Агенцтва таксама пацвердзіла кароткатэрміновы рэйтынг банка на ўзроўні "C".
Пацвярджэнне рэйтынгу адбылося на фоне інвестыцый дзяржавы ў капітал банка і, як вынік, паляпшэння яго фінансавага стану, гаворыцца ў паведамленні Standard & Poor`s.
Адкрытае акцыянернае таварыства "ААБ "Беларусбанк" было ўтворана ў ліпені 1991 года, пераўтворана ў кастрычніку 1995 года шляхам зліцця з "Ашчадбанкам Беларусі". Доля дзяржавы ў статутным фондзе банка — 99,7%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/336/15248
Текущая дата: 19.11.2024