25 ліпеня ў мінскай штаб-кватэры СНД пачалося двухдзённае пасяджэнне экспертаў па ўзгадненні праекта канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці ў барацьбе са злачынствамі, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.
Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, у апошняе дзесяцігоддзе інфармацыйныя тэхналогіі актыўна пранікаюць ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства, а злачынствы, якія здзяйсняюцца пры іх дапамозе, набываюць транснацыянальны характар і ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краін Садружнасці. Злачынствы ў сферы інфармацыйных тэхналогій (кіберзлачыннасць) уключаюць як распаўсюджванне шкодных вірусаў, узлом пароляў, крадзеж нумароў крэдытных картак, так і распаўсюджванне супрацьпраўнай інфармацыі (паклёпу, матэрыялаў парнаграфічнага характару, матэрыялаў, якія распальваюць міжнацыянальную і міжрэлігійную варожасць, і да т.п.) праз інтэрнэт. Акрамя таго, адбываецца зрошчванне розных відаў злачыннасці за кошт выкарыстання сродкаў камп`ютарнай тэхнікі і інфармацыйных сетак, а самі злачынцы пастаянна ўдасканальваюць свае сродкі і метады.
Эфектыўная барацьба з кіберзлачыннасцю магчыма толькі на аснове цеснага ўзаемадзеяння праваахоўных органаў усіх дзяржаў — удзельніц Садружнасці паміж сабой і з праваахоўнымі органамі іншых краін. Спрыяць пашырэнню і ўмацаванню падобнага супрацоўніцтва на прасторы СНД і будзе заклікана канцэпцыя, што распрацоўваецца.
У ёй будуць вызначаныя прынцыпы, задачы, асноўныя кірункі, формы і сістэма забеспячэння ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы са злачынствамі, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Дакумент будзе скіраваны на развіццё прававых і арганізацыйных асноў супрацоўніцтва і стане асновай для распрацоўкі праграм і планаў сумесных дзеянняў.
Паводле праекта канцэпцыі, дзяржавы Садружнасці будуць абменьвацца аператыўнай, статыстычнай, навукова-метадычнай інфармацыяй, папаўняць адзіны банк даных аб транснацыянальных злачынных групах і арганізацыях, якія спецыялізуюцца на кіберзлачынствах, праводзіць узгодненыя следчыя дзеянні, створаць спецыялізаваныя падраздзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Плануецца таксама распрацоўваць і ўкараняць сумесныя тэхналогіі і рэкамендацыі па прадухіленні падобных злачынстваў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/336/15318
Текущая дата: 19.11.2024